1_People of Salt_2024Photo credits_Jonas Verespej 10

Захаванне творчай спадчыны Алеся Пушкіна і падрыхтоўка мастацкага альбома

Пры падтрымцы ArtPower Belarus была праведзена маштабная праца па захаванні і сістэматызацыі творчай спадчыны беларускага мастака Алеся Пушкіна. У межах праекта апрацаваны архіў матэрыялаў, звязаных з яго жыццём і творчасцю, а таксама падрыхтаваны выдавецкі макет мастацкага альбома аб’ёмам больш за 250 вялікафарматных старонак.

Будучае выданне прадставіць асноўныя напрамкі творчасці мастака — жывапіс, графіку, перформансы, сакральнае мастацтва, кніжную ілюстрацыю і грамадскія акцыі. Прадмову да альбома падрыхтаваў мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, а агляд духоўнай творчасці Алеся Пушкіна — Эла Дзвінская. 

Важным вынікам праекта стала развіццё мемарыяльнага сайта alespushkin.com, дзе прадстаўлена каля 300 твораў мастака, а таксама інтэрв’ю, даследчыя матэрыялы і ўспаміны сучаснікаў. Падчас працы над архівам удалося сабраць раней невядомыя або цяжкадаступныя матэрыялы, у тым ліку прыватныя фотаздымкі, перапіску, аўдыёзапісы, дакументы і сведчанні людзей, якія супрацоўнічалі з мастаком у розныя гады.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам