Літаратура: Паміж «тут» і «там» Кіно: Два люстэркі для нацыі Тэатр: Вымушаны курс на Усход Музыка: Замежныя зоркі на фэсце ў Мінску …
Хто мы і чым займаемся?
Беларуская Рада культуры – супольнасць экспертаў, менеджараў і творцаў.
Мы працуем над адбудовай экасістэмы беларускай культуры ў новых умовах – на фоне рэпрэсій, эміграцыі дзеячаў і пошуку сябе ў новых краінах.
Мы імкнемся захаваць непадзельнасць беларускай культурніцкай прасторы, якая ёсць агульнай і для тых, хто з’ехаў, і для тых, хто застаецца ў краіне.
Што мы робім:
Для сферы ў цэлым:
- Давядзенне значнасці культуры на ўсіх узроўнях і прыцягненне рэсурсаў на культуру.
- Дзейнасць па адбудове новых супольнасцяў, якія могуць гарантаваць развіццё і ўстойлівасць беларускіх культурніцкіх ініцыятыў.
- Даследаванне патрэбаў, аналіз і маніторынг сітуацыі ў розных сферах культуры.
Для творцаў
- Падтрымка праектаў і ініцыятываў, накіраваных на ўмацаванне беларускага культурнага поля/стварэнне інфраструктуры.
- Садзейнічанне адукацыі творцаў і мэнеджараў, падвышэнне іх кваліфікацыі, пашырэнне кантактаў.
- Арганізацыя персанальнай гуманітарнай падтрымкі для творцаў, якія апынуліся ў складанай сітуацыі – кансультаванне, фінансавая, юрыдычная ды інш. дапамога.
Чым мы не займаемся:
- арганізацыяй івэнтаў;
- пошукам вакансіяў і працаўладкаваннем;
- контрпрапагандаю;
- арэндаю, набыццём інструментаў і абсталявання для імпрэзаў.
Юрыдычная даведка
Зарэгістраваная з кастрычніка 2020 года на тэрыторыі ЕЗ (у Эстоніі пад назваю MTÜ Valgevene Kultuuri Assotsiatsioon) некамерцыйная дабрачынная арганізацыя, з траўня 2023-га мае праваабарончы статус.
У Беларусі на рашэнне Міністэрства ўнутраных справаў прызнаная “экстрэмісцкім фармаваннем”, на рашэнне Партызанскага суда Мінску ўсе старонкі і суполкі ў сетках, матэрыялы ды ініцыятывы Беларускай Рады культуры прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі”, “экстрэмісцкім” таксама прызнаны адзін з нашых тэлеграм-каналаў, прысвечаных кампаніі #BelarusWithUkraine.
У 2026 годзе Беларускую Раду культуры прызналі “экстрэмісцкім фармаваннем” у другі раз – на рашэнне № 4/41-76 камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі ад 09.04.2026 наша арганізацыя, а таксама праграма ArtPower Belarus, праект “Беларускія магістраты” і праграма падтрымкі беларускамоўнай адукацыі “Васьміног“, якія стартавалі пры нашым удзеле, былі прызнананыя “экстрэмісцкімі фармаваннямі“.
Каманда
Сяргей Будкін
Кіраўнік. Ажыццяўляе агульны менеджмент Беларускай Рады культуры, рэпрэзентуе арганізацыю на міжнародным узроўні. Бярэ ўдзел ў пошуку фінансавання для арганізацыі і сферы беларускай культуры ў цэлым. Афіцыйна прадстаўляе Раду ў Варшаве.
Надзея Гарэцкая
Намесніца кіраўніка. Наладжвае працэсы арганізацыі працы ў камандзе, кіруе справамі ўзаемадзеяння з партнёрамі, прадстаўляе пазіцыю Рады па пытаннях праграмы ArtPower Belarus. Афіцыйна прадстаўляе арганізацыю ў Вільні.
Эліна Калнібалоцкая
Дырэктарка па развіцці. Прадстаўляе арганізацыю на міжнародным узроўні і каардынуе працэсы яе стратэгічнага развіцця. Наладжвае новыя сувязі і выбудоўвае партнёрствы на карысць беларускай незалежнай культуры.
Алена Рыдзеўская
Праектная менеджарка. Вядзе праваабарончы кірунак Беларускай Рады культуры. У розны спосаб спрыяе дапамозе творцам, якія зазналі рэпрэсіі ў Беларусі. За час існавання кірунка дапамогі было падтрымана больш за 800 дзеячаў культуры.
Цімафей Акудовіч
Эксперт і праектны менеджар. Гісторык, культуролаг, кіраўнік праекта “Беларускія Магістраты” – суполкі ахвярадаўцаў, якія падтрымліваюць перспектыўныя ініцыятывы ў культурніцкай сферы.
Кацярына Раманчык
Экспертка і праектная менеджарка. Стваральніца тэлеграм-канала @sekktor і рэдактарка сайта sekktor.online пра прафесійныя магчымасці для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры.
Настасся Марозава
Фінансавая менеджарка Беларускай Рады культуры. Займаецца пытаннямі справаводства, дапамагае Праўленню забяспечваць фінансавую стабільнасць.
Алена Каховіч
Праектная менеджарка. Спецыялізуецца ў працы з мецэнатамі, падтрымцы адукацыйных і творчых праектаў і ўмацаванні супольнасцяў.
Бажэна Ліс
Праектная менеджарка. Кіруе справамі пляцоўкі Рэсурснага цэнтра ў Вільні, выбудоўвае аўтаматычныя сістэмы збору дадзеных, вядзе актуальныя праекты Беларускай Рады культуры.
Партнёры
Для партнёраў
Калі вы рыхтуеце публікацыю, афішу або іншы матэрыял у межах супрацы з Беларускай Радай культуры, тут вы можаце спампаваць наш лагатып у розных фарматах і колерах, на беларускай і ангельскай мовах.
Таксама паглядзіце
Увосень 2020 года, калі незалежны культурніцкі сектар сутыкнуўся з рэпрэсіямі, стратай інстытуцый і рэсурсаў, вымушанай эміграцыяй, была заснаваная Беларуская Рада культуры. З …