Banners

Развіццё платформы sekktor для прафесійнай супольнасці ў сферы культуры

Пры падтрымцы ArtPower Belarus каманда sekktor абнавіла анлайн-платформу для беларускіх дзеячаў і дзяячак культуры і сумежных сфер. Праект дапамог знайсці прафесійныя магчымасці, адкрытыя конкурсы, гранты і праграмы падтрымкі.

У ліпені 2026 года каманда перазапусціла вэб-платформу sekktor.online, удасканаліўшы яе тэхнічную аснову і функцыянальнасць. Адным з ключавых напрамкаў стаў агрэгатар адкрытых конкурсаў і магчымасцей для культурнай супольнасці. У адпаведным раздзеле сайта публікуецца ўдвая больш абвестак, чым у Telegram-канале праекта. Таксама была запушчана персаналізаваная email-рассылка з нагадваннямі пра тэрміны падачы заявак.

Асобная ўвага надаецца выкарыстанню штучнага інтэлекту ў рэдакцыйных працэсах, каб паскорыць пошук і апрацоўку інфармацыі пра прафесійныя магчымасці, у тым ліку ў вузкаспецыялізаваных сферах. Каманда публікуе каля 170 абвестак штомесяц і працуе над павелічэннем іх колькасці.

🔗 Платформа sekktor

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам