іншы сусвет

Пераклад на беларускую мову кнігі «Іншы сусвет» Густава Херлінга-Грудзіньскага

Пры падтрымцы ArtPower Belarus у межах Трэка 3 «Праекты ў асаблівых абставінах» быў завершаны пераклад на беларускую мову кнігі польскага пісьменніка Густава Херлінга-Грудзіньскага «Іншы сусвет» (Inny Świat) — аднаго са значных твораў лагернай прозы XX стагоддзя.

Кніга заснаваная на асабістым досведзе аўтара, які прайшоў праз савецкую сістэму лагераў ГУЛАГа. Праз гісторыі зняволеных пісьменнік раскрывае механізмы гвалту і дэгуманізацыі, даследуе межы чалавечай вытрымкі, пытанні маральнага выбару і захавання годнасці ва ўмовах несвабоды.

Беларускі пераклад адкрывае доступ да гэтага твора еўрапейскай літаратуры для беларускамоўнай аўдыторыі і спрыяе асэнсаванню гістарычнага досведу палітычных рэпрэсій. Тэмы, закранутыя ў кнізе, захоўваюць актуальнасць і ў кантэксце сучаснай беларускай гісторыі.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам