гэта святое

Падрыхтоўка кнігі Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое»

Пры падтрымцы ArtPower Belarus была падрыхтавана кніга беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Паўла Севярынца «Беларусь — гэта святое», якая аб’яднала творы, створаныя аўтарам падчас зняволення.

У выданне ўвайшлі 71 малюнак беларускіх храмаў, 71 выслоўе і 22 вершы. Гісторыя кнігі пачалася з малюнкаў, якія Павал Севярынец дасылаў з турмы свайму сыну Францішку. Даведаўшыся, што дзіця засмучаецца праз адсутнасць лістоў ад бацькі, ён пачаў маляваць для яго беларускія храмы, паступова ствараючы цэлую серыю прац.

«Беларусь — гэта святое» стала першай кнігай з вялікага архіва тэкстаў і матэрыялаў, напісаных і сабраных у зняволенні. Частку рукапісаў даводзілася перадаваць на волю пад выглядам дзіцячага фэнтэзі, каб захаваць іх і зрабіць магчымай будучую публікацыю.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам