міністэрства сепультуры

Медыяпраект «Міністэрства сепультуры»

Пры падтрымцы ArtPower Belarus працягнуў развіццё «Міністэрства сепультуры» — аўтарскі медыяпраект беларускага журналіста і пісьменніка Аляксандра Чарнухі, прысвечаны гісторыі і сучаснасці беларускай музыкі.

За час існавання праекта было створана больш за 100 відэа пра беларускіх музыкаў, гурты і культурныя з’явы. На канале выходзяць гісторыі знакавых калектываў — ад «Бонды» да Deviation, агляды новых рэлізаў, інтэрв’ю з музыкамі і іранічныя разборы беларускай поп-культуры. Разам гэтыя матэрыялы фарміруюць своеасаблівы відэаархіў, які дакументуе развіццё беларускай музычнай сцэны і захоўвае памяць пра яе найбольш значныя падзеі і постаці.

Дзякуючы гранту ArtPower Belarus праект атрымаў магчымасць працягнуць стварэнне новых выпускаў, развіваць беларускамоўны музычны кантэнт і пашыраць сваю аўдыторыю. Паводле Аляксандра Чарнухі, сярэдняя колькасць праглядаў аднаго выпуску дасягнула 25 тысяч. Гэтыя паказчыкі сведчаць пра цікавасць да якаснага беларускамоўнага кантэнту, прысвечанага нацыянальнай музычнай культуры.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам