Collage by Iryna Arakhouskaya

Медыяпраект «Культурная Re:візія»

Калаж: Ірына Арахоўская.

«Культурная Re:візія» — медыяпраект Reform.news, які аб’яднаў беларускіх крытыкаў, культурных журналістаў і даследчыкаў для асэнсавання змен у беларускай культуры апошніх гадоў.

Праект быў рэалізаваны пры падтрымцы ArtPower Belarus у межах Трэка 2. Яго мэта — стварыць своеасаблівую мапу сучаснага культурнага ландшафту Беларусі і беларускай супольнасці за мяжой, вызначыць найбольш значныя творы, імёны і з’явы, а таксама даць прастору для незалежнай культурнай крытыкі.

На працягу шасці месяцаў на платформе Reform.news выходзілі аналітычныя і крытычныя матэрыялы, прысвечаныя літаратуры, мастацтву і іншым сферам беларускай культуры. Аўтары разглядалі творчыя дасягненні, новыя тэндэнцыі і працэсы, якія фарміруюць культурнае жыццё беларусаў ва ўмовах палітычных і грамадскіх змен.

🔗 Матэрыялы Праекта

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам