
Пры падтрымцы ArtPower Belarus быў рэалізаваны праект TUTAKA POWER, які аб’яднаў два культурныя фестывалі — Tutaka 2026 і фестываль традыцыйнай культуры SONCAHRAJ 2026. Ініцыятыва накіравана на развіццё беларускай культурнай супольнасці, захаванне нацыянальных традыцый і ўмацаванне сувязяў паміж беларусамі ў розных краінах.
З 16 па 19 ліпеня 2026 года ва ўрочышчы Борык каля Беластока прайшоў фестываль Tutaka — адна з найбуйнейшых падзей беларускай культуры ў Польшчы. Праграма аб’яднала сучасную музыку, мастацтва, адукацыйныя і грамадскія ініцыятывы, стварыўшы прастору для творчасці, дыялогу і сустрэч беларусаў.
У межах фестывалю былі запланаваны выступленні дзевяці музычных гуртоў і больш за 40 культурных, адукацыйных і грамадскіх падзей. Праграма ўключала канцэрты, выставы, лекцыі, дыскусіі, кірмаш, дзіцячую зону, а таксама асобную прастору для беларускіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў.