дзеці каля культуры

Адукацыйны праект «Дзеці каля культуры»

«Дзеці каля культуры» — адукацыйны відэапраект мастацтвазнаўцы Мікіты Моніча, які знаёміць падлеткаў і іх бацькоў са светам мастацтва і беларускай культурнай спадчынай у даступным і захапляльным фармаце. Яго мэта — зрабіць мастацтва больш зразумелым і блізкім маладой аўдыторыі, паказаць, што знаёмства з культурай не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і можа быць цікавым кожнаму.

У серыі відэа Мікіта Моніч распавядае пра мастацтва простай і жывой мовай, без складанай тэрміналогіі, акадэмічнай дыстанцыі і музейнага пафасу. Аўтар дапамагае гледачам адкрываць новыя імёны, творы і культурныя з’явы, вучыць заўважаць дэталі, задаваць пытанні і самастойна асэнсоўваць убачанае.

🔗 Глядзець відэа праекта: YouTube | TikTok

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам