перкусія

Міжнародны мастацкі перформанс A Percussion Piece

Пры падтрымцы ArtPower Belarus у Амстэрдаме 19 верасня 2026 года быў арганізаваны маштабны мастацкі перформанс A Percussion Piece, прысвечаны салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі, абароне правоў чалавека і свабоды.

Удзел у праекце прынялі каля 1 200 чалавек, якія, надзеўшы кардонныя маскі з выявамі рэальных беларускіх палітвязняў, аб’ядналіся ў калектыўнай гукавой кампазіцыі. Замест традыцыйных музычных інструментаў выкарыстоўваліся звычайныя побытавыя прадметы — рондалі, вёдры, бляшанкі і іншыя імправізаваныя ўдарныя інструменты. Праз супольнае стварэнне гуку ўдзельнікі сімвалічна надалі голас людзям, пазбаўленым свабоды, ператварыўшы індывідуальныя гісторыі ў калектыўнае мастацкае выказванне.

Ініцыятарам праекта выступіла antiwarcoalition.art — міжнародная каманда беларускіх і ўкраінскіх культурных дзеячаў, якая супрацоўнічае з праваабарончымі і культурнымі арганізацыямі Еўропы. Падтрымка ArtPower Belarus дапамагла падрыхтаваць і рэалізаваць мастацкую акцыю, накіраваную на прыцягненне міжнароднай увагі да палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Часткай праграмы стала публічная дыскусія, якая адбылася 5 верасня ў Амстэрдаме з удзелам лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, філосафкі Вольгі Шпарагі і іншых запрошаных удзельнікаў. Размова была прысвечана свабодзе, правам чалавека і ролі мастацтва ва ўмовах рэпрэсій.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам