невыкрэслены тэатр

Выданне кнігі «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі»

Пры падтрымцы ArtPower Belarus выйшла кніга тэатральнай крытыкіні Настассі Панкратавай «(Не)выкраслены: Беларускі тэатр 2015–2025. Выбраныя старонкі», прысвечаная падзеям, асобам і працэсам, якія вызначалі развіццё беларускага тэатра на працягу дзесяці гадоў.

Выданне аб’яднала выбраныя артыкулы аўтаркі, раней апублікаваныя ў дзяржаўных і незалежных медыя. Кніга дазваляе прасачыць змены ў беларускім тэатральным жыцці, аднавіць храналогію значных падзей і вярнуць увагу да творцаў і пастановак, інфармацыя пра якія пасля 2020 года стала менш даступнай.

Праз страту фінансавання выданне кнігі апынулася пад пагрозай. Грант ArtPower Belarus дазволіў завяршыць праект і захаваць матэрыялы, якія складаюць важную частку гісторыі сучаснага беларускага тэатра.

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам