irdorath

Запіс музычнага альбома Bestiarium гурта Irdorath

Пры падтрымцы ArtPower Belarus беларускі гурт Irdorath запісаў альбом Bestiarium — цалкам беларускамоўны музычны праект у жанры pagan-folk, натхнёны беларускай міфалогіяй, легендамі і фальклорнымі вобразамі.

У альбом увайшлі 10 кампазіцый і адзін бонус-трэк, створаныя пры ўдзеле сямі музыкантаў з чатырох краін. Праз музыку і міфалагічныя сюжэты гурт звяртаецца да тэмаў чалавечнасці, страты, вытрымкі і пошуку сябе ва ўмовах складаных жыццёвых выпрабаванняў. Частка матэрыялу была напісана падчас зняволення ўдзельнікаў гурта, а пазней, ужо ў выгнанні, альбом атрымаў новае гучанне і быў завершаны ў абноўленым складзе.

Дадаткам да альбома стала мастацкая кніга на беларускай і англійскай мовах, якая змяшчае тэксты песень, ілюстрацыі, легенды, культурны кантэкст і аўтарскія каментары. Выданне раскрывае вобразы міфалагічных персанажаў праз трагічныя, іранічныя і філасофскія гісторыі, робячы беларускую культурную спадчыну больш даступнай у тым ліку для замежнай аўдыторыі.

🔗 Гісторыя праекта

Глядзіце таксама

Пошук па тэгам