photo_2026-03-03 09.59.55 2

ArtPower Belarus распачынае новае кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё. Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года і будзе доўжыцца да 12 мая 2026 года (23:59 па мінскім часе). Вынікі будуць абвешчаны не пазней за 10 ліпеня 2026.

Мэта і прыярытэты трэка

Асноўная мэта Трэка 1 — умацаванне патэнцыялу культурніцкіх арганізацый дзеля развіцця інфраструктуры незалежнай беларускай культуры.

Прыярытэт надаецца праектам, якія:

  • развіваюць інфраструктурныя або сэрвісныя культурніцкія арганізацыі (хабы, галерэі, арт-рэзідэнцыі, прадюсарскія цэнтры, медыярэсурсы, адукацыйныя цэнтры, студыі і інш.);
  • спрыяюць адукацыі, сеткаванню і міжсектаральнаму супрацоўніцтву;
  • падтрымліваюць культурніцкую дзейнасць у Беларусі або ўмацоўваюць сувязі паміж культурнымі дзеячамі і аўдыторыяй у Беларусі і дыяспары;
  • маюць выключнае значэнне для развіцця беларускай культуры.

Ключавыя ўмовы для ўдзельнікаў

Падтрымка ў межах трэка можа ўключаць:

  • укараненне арганізацыйных змяненняў (працэдуры, унутраныя палітыкі, партнёрствы, бяспека);
  • распрацоўку камунікацыйных інструментаў (сайты, сацыяльныя сеткі, публічныя матэрыялы);
  • павышэнне кампетэнцый каманды, валанцёраў і ўдзельнікаў;
  • стратэгічныя сесіі, ментарскія праграмы і стажыроўкі;
  • набыццё абсталявання, арэнду памяшканняў, правядзенне аўдытаў;
  • асноўнае інстытуцыйнае падтрыманне дзейнасці арганізацыі.

Пры гэтым у межах Трэка 1 не падтрымліваюцца творчыя праекты (канцэрты, фільмы, выставы), калі яны не звязаныя з развіццём самой арганізацыі і з’яўляюцца часткай праекта.

Падавацца могуць:

  • зарэгістраваныя арганізацыі,
  • незарэгістраваныя ініцыятывы з фіскальным партнёрам.

Для падачы заяўкі па гэтым трэку заяўнікі павінны запоўніць і далучыць дакумент «Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця».

Для дапамогі ў падрыхтоўцы гэтага дакумента праграма прапануе ментарынг. Запытаць ментарскую падтрымку можна па пошце info@artpowergrants.org да 28 красавіка 2026 года. Каманда праекта рэкамендуе дасылаць запыты значна раней, каб мець час на фіналізацыю заяўкі.

Асноўныя прычыны, якія могуць стаць падставай для непраходжання тэхнічнага этапу, уключаюць:

  • падачу заяўкі атрымальнікам гранта, які на момант падачы ўжо рэалізуе праект у межах праграмы;
  • незапаўненне дакумента “Ацэнка і план арганізацыйнага развіцця”, або не адпаведнасць тэксту заяўкі вынікам ацэнкі;
  • напісанне заяўкі на мове акрамя беларускай або англійскай.

Працягласць праектаў можа складаць ад 3 да 12 месяцаў. Пачатак рэалізацыі не раней за 1 верасня 2026 года, а канец не пазней 31 жніўня 2026 года.

Сума грантаў: ад 10 000 да 40 000 еўра, можа быць павялічана да 60 000 еўра ў асобных выпадках (праект рэалізуецца ў партнёрстве; дзейнасць праекта ахоплівае дзве ці болей краін).

Інфасесія па Трэку 1

24 сакавіка а 18:30  па Мінску (16:30 па Варшаве, 17:30 па Вільні) каманда ArtPower Belarus правядзе адкрытую інфармацыйную сесію ў фармаце Zoom вэбінара, дзе каманда раскажа пра мэты трэка, прыярытэты і асаблівасці падачы, а таксама сутнасць ментарскай падтрымкі.

Рэгістрацыя адкрытая да 24 сакавіка а 10:00  па Мінску.

Да сустрэчы змогуць далучыцца толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі, якія прайшлі верыфікацыю. Спасылку на далучэнне ўдзельнікі атрымаюць па e-mail. Правярайце папкі «Спам» і «Промаакцыі».

Каманда праграмы таксама рэкамендуе перад падачай заяўкі азнаёміцца з публічнымі карыснымі відэаматэрыяламі па Трэку 1 на нашым сайце.

Кантакты і дадатковая інфармацыя

Падача заявак і дакументацыя: byculture.org/artpower_belarus
Пытанні можна дасылаць на пошту: info@artpowergrants.org
Сачыце за абнаўленням у сацыяльных сетках праграмыі: Instagram | Telegram

ArtPower Belarus — гэта маштабная праграма, якая з 2022 года спрыяе развіццю незалежнай беларускай культуры як унутры краіны, так і за яе межамі. Ініцыятыва рэалізуецца Беларускай Радай культуры ў партнёрстве з Дацкім інстытутам культуры і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Таксама паглядзіце

Праграма грантавай падтрымкі ArtPower Belarus абвяшчае запуск чарговага конкурснага кола па Трэку 1. Арганізацыйнае развіццё. Падача заявак стартуе 17 сакавіка 2026 года …

Другія кансультацыі паміж урадам Вялікабрытаніі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі прайшлі ў Форын Офісе (FCDO*) у Лондане. У сустрэчы (офлайн і онлайн) бралі …